BE RU EN

Ангела Мэркель: Санкцыі супраць Расеі павінны быць захаваныя

  • 24.10.2014, 9:13

Рэжым спынення агню ў Данбасе не выконваецца.

Па гэтай прычыне ўжо уведзеныя санкцыі супраць Расеі павінны быць захаваныя. Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, паведамляе РБК.

З ейных слоў, з пачатку перамір'я загінулі некалькі сотняў людзей. «Калі ў нас загінулі больш за 200 чалавек, нельга казаць пра тое, што быў прыняты рэжым спынення агню», - заявіла яна на прэс-канферэнцыі.

Лідэрка Нямеччыны таксама занепакоеная выбарамі, якія збіраюцца правесці апалчэнцы ў Данбасе. «Цалкам зразумела, што яны не адпавядаюць украінскаму заканадаўству», - заявіла Мэркель.

Пра тое, што лідэры краін Еўразвязу не будуць абмяркоўваць пытанне аб скасаванні ці ўзмацненні санкцый супраць Расеі, раней паведамляла і агенцтва Reuters. Крыніцы выдання ў дыпламатычных колах паведамлялі, што на саміце ЕЗ 23-24 кастрычніка гэтыя пытанні абмяркоўвацца не будуць.

Пры гэтым лідэры краін Еўразвязу запатрабуюць ад Расеі прыкласці больш намаганняў для нармалізацыі сітуацыі на Украіне. «Расейская Федэрацыя павінна паважаць нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і прыкласці намаганні для палітычнай стабілізацыі і эканамічнага аздараўлення Украіны», - прыводзіла агенцтва праект заявы.

Апошнія навіны