BE RU EN

Чыгуначны вакзал Магілёва эвакуіравалі праз скрынку

  • 23.10.2014, 20:13

Прычынай эвакуацыі людзей паслужыла знойдзеная безгаспадарная скрынка, якую нехта пакінуў ля білетных кас

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся каля чатырох гадзін дня. На вакзале «Магілёў 1» выявілі падазроную безгаспадарную кардонную скрынку памерам 30 на 40 см.

Міліцыянты адразу ачапілі месца здарэння і эвакуіравалі людзей. Зараз на месцы працуе сапёрна-піратэхнічная група.

Фота: mogilev.mobi

Апошнія навіны