BE RU EN

Яўгенія Кісялёва дэпартуюць з Украіны

  • 23.10.2014, 16:52

Расейскага журналіста Яўгена Кісялёва, які вядзе праграму на канале Інтэр, дэпартуюць.

Пра гэта ён паведаміў "Украінскай праўдзе".

З ягоных слоў, нягледзячы на тое, што ён мае від на жыхарства, пастанову аб дэпартацыі вынес "упаўнаважаны орган".

Са слоў Кісялёва, ён прыляцеў ва Украіну ў чацвер, у аэрапорце Барыспаль яго не прапусцілі праз мяжу, і выдалі пастанову аб дэпартацыі.

Паводле стану на 16:25 па менскім часе ён знаходзіцца ў пакоі для дэпартаваных.

Наступны эфір праграмы Кісялёва павінны адбыцца ў пятніцу.

Апошнія навіны