BE RU EN

The New York Times: Пуцін дзівіць сваёй нікчэмнасцю

  • 23.10.2014, 10:56

Чым прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адрозніваецца ад Папы Рымскага Францыска?

Адказ на такое неадназначнае пытанне шукаў вядомы амерыканскі журналіст, трохразовы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Томас Фрыдман, піша gordonua.com.

У артыкуле для The New York Times эксперт параўноўвае, як два уплывовых сусветных лідэра выкарыстоўваюць сваю ўладу. «Адзін увасабляе ў сабе ўсё, чаго вам хацелася б ад лідэра, другі - усё, чаго б вам не хацелася. Адзін пануе над 1,2 млрд каталікоў, другі - над дзевяццю часавымі паясамі. Адзін ўвесь час дзівіць нас сваёй здольнасцю суперажываць, іншы - тым, у якой меры ён зрабіўся першакласнай нікчэмнасцю і разбойнікам», - адзначае Фрыдман.

Журналіст уважае велізарным крокам наперад для свету заклік папы да лаяльнасці ў дачыненні да гомасэксуалістаў і разведзеных, нягледзячы на ўсю «не прыязнь і нягнуткасць» біскупаў. Дарэчы пра непрыязнасць, піша Фрыдман, «пуцінскі КДБшнік не толькі спрабуе адкусіць лусту ад Украіны, але і пакусвае Эстонію, Грузію і Малдову, і ўсё пад выглядам абароны рускамоўных».

Асцярогі Расеі з нагоды «кальца NATO вакол краіны» аўтар артыкула назваў «хлуснёй», адзначыўшы, што Украіну ў NATO ніхто прымаць не збіраецца, а ЕP «ужо сапраўды не збіраецца нападаць на РФ». Крым Масква анексавала, на думку Фрыдмана, у пазбяганне заражэння вірусам «празрыстасці і падсправаздачнасці», які можа прыжыцца ва Украіне і «разбурыць пуцінскую клептакратыю».

Фота: Getty Images

Апошнія навіны