BE RU EN

«Мэрсэдэс» у Гомелі пратараніў дзве машыны і ўрэзаўся ў шапік

  • 23.10.2014, 10:27

Як пішуць відавочцы ў сацыяльных сетках, машына ехала з вялікай хуткасцю.

У сераду ў гадзіну пік у цэнтры Гомеля на ажыўленым скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальная і Гагарына адбылося ДТЗ, выклікаўшы вялікі корак. «Мэрсэдэс», пратараніўшы дзве машыны, у выніку выскачыў на тратуар і ўрэзаўся ў газетны шапік на прыпынку «Камінтэрн», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як пішуць відавочцы ў сацсетках, машына ехала з вялікай хуткасцю і яе цалкам магло вынесці прама на прыпынак з людзьмі. Але ў выніку, на шчасце, пацярпелых няма.

Апошнія навіны