BE RU EN

ХК «Дынама-Менск» упершыню за чатыры гады абыграў «Трактар» у гасцях

  • 22.10.2014, 20:16

У Чэлябінску завяршыўся матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Мясцовы "Трактар" прымаў менскі "Дынама". Беларускі клуб атрымаў перамогу з лікам 3: 2. Гэта першая за апошнія чатыры гады вікторыя "Дынама" над "Трактарам", здабытая ў гасцях, піша "Прэсбол".

Трактар - ДЫНАМА МЕНСК - 2:3 (0:1, 0:1, 2:1)

Чэлябінск. Пачатак у 16.00.

Трактар: Гарнэт; Куінт - Кандрацьеў, Буліс (К) - Паноў (А) - Чыстоў; Бародкін - Пігановіч, Саюстаў - Уілсан - Какуеў; Кацічаў - Ацюшоў (А), Глінкін - Пянькоўскі - Ружычка; Хлыстоў - Ерафееў, Мокін - Заварухін - Губараў.

ДЫНАМА: Хаўген; Нагачоў - Бэйл, Калюжны (К) - Шчахура - Чычу (А); Гарошка - Крайчак, Лінгле - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Гаўрус - Кулакоў (А); Захараў - Дрозд - Развадоўскі; Філічкін.

Шайбы: 0:1 - Элісан (Веске, 17.40). 0:2 - Бэйл (38.08). 1:2 - Паноў (43.47 - мен.). 2:2 - Глінкін (Губараў, 50.04). 2:3 - Элісан (Лінгле, Веске, 50.53).

Апошнія навіны