BE RU EN

Мінгандлю настойвае на забароне рэкламы піва

  • 22.10.2014, 19:26

Мінгандлю Беларусі з аглядкай на Расею патрабуе забараніць рэкламу піва.

У ведамстве сцвярджаюць, што гэты напой наносіць не меншую шкоду, чым алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы, піша БелТА.

"Маё асабістае меркаванне, нам трэба набліжацца ў гэтым плане да Расеі і трэба прызнаваць піва алкагольным напоем. Калі мы гэта зробім, мы такім жа чынам можам унесці змены ў заканадаўства аб тым, што гэты напой будзе забаронена рэкламаваць, як іншыя алкагольныя напоі, - заявіў сёння ў "парламенце" міністр гандлю Валянцін Чаканаў. - Мы скарацілі час на рэкламу піва, прымаем значныя меры да парушальнікаў. Але трэба рухацца далей і прапаноўваць, каб рэклама піва была забаронена".

Апошнія навіны