BE RU EN

ДАІ правядзе спецрэйды ў аўташколах Менска

  • 22.10.2014, 18:29

Меры будуць накіраваны на спыненне правапарушэнняў пры падрыхтоўцы вадзіцельскіх кадраў.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правераць тэхнічны стан вучэбных аўтамабіляў і карткі маршрутаў, для чаго будуць арганізаваны спецыяльныя рэйды.

- Як паказвае практыка, у некаторых аўташколах маюцца выпадкі выезду аўтамабіля на лінію без тэхнічнага агляду, у пуцявых лістах адсутнічае адзнака аб праходжанні перадрэйсавага медыцынскага агляду, маршрут не адпавядае зацверджаным раней, а некаторыя майстры падчас навучання могуць сесці за руль у нецвярозым стане, - распавяла onliner.by Таццяна Спадабаева, старшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Партызанскага раёна. - Натуральна, што гэта з аднаго боку адбіваецца на якасці навучальнага працэсу, а з другога - падае курсантам прыклад нядбайнага стаўлення да ўстаноўленых норм і правіл. Таму задача Дзяржаўтаінспекцыі - максімальна папярэдзіць парушэнні, якія дапускаюцца работнікамі аўташкол.

Апошнія навіны