BE RU EN

Невядомы распачаў стральбу ў парламенце Канады

  • 22.10.2014, 18:06

Мужчына забег у будынак парламента і зрабіў каля 30 стрэлаў.

Невядомы распачаў стральбу каля Нацыянальнага ваеннага мемарыяла ў сталіцы Канады Атаве, размешчанага непадалёк ад парламента краіны, а затым забег у будынак парламента і зрабіў каля 30 стрэлаў, паведамляе BBC.

Чалавек, які страляў, на гэты момант не абясшкоджаны. Адзін з вайскоўцаў атрымаў раненне, паведамляюць канадскія СМІ.

Прэм'ер-міністр краіны Стывен Харпер пакінуў комплекс парламенцкіх будынкаў і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе канадскае тэлебачанне са спасылкай на асяроддзе прэм'ера.

Раней у сераду ўлады Канады перагледзелі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне, змяніўшы яго з "нізкага" на "сярэдні".

Апошнія навіны