BE RU EN

Кіраўніком віцебскага драмтэатра стаў былы намеснік дырэктара «Белшыны»

  • 22.10.2014, 17:02

Дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Якуба Коласа ў Віцебску прызначаны Аляксандр Старых.

22 кастрычніка новы дырэктар быў прадстаўлены калектыву.

У тэатр Аляксандр Старых прыйшоў з пасады намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Белшына» ў сацыяльных пытаннях, паведамляе БелТА.

«Апошнім часам ва ўстановах культуры адбываецца падзел дырэктарскага і мастацкага карпусоў. Коласаўскі тэатр быў адным з апошніх астраўкоў, дзе менеджмент з мастацкім кіраўніцтвам сумяшчаў адзін чалавек - Валерый Анісенка. Надышоў момант пераменаў, установа выходзіць на іншыя задачы, для чаго неабходны пісьменны арганізатар тэатральнага працэсу», - растлумачыў міністр культуры Барыс Святлоў.

З ягоных слоў, ён свядома выбірае на кіруючыя пасады людзей з досведам арганізацыйнай працы і высокімі камунікацыйнымі здольнасцямі. На думку Святлова, Аляксандр Старых, хоць і з'яўляецца новым чалавекам у сферы культуры, мае неабходны набор дзелавых якасцяў, якія дазволяць выконваць пастаўленыя задачы.

Апошнія навіны