BE RU EN

Знойдзены самы маляўнічы пляж у свеце

  • 22.10.2014, 16:50

Надвор'е за акном усё надалей адыходзіць ад летняга. Але так хочацца цяпла і сонца.

Падацца на пляж з сябрамі і проста адпачываць. Прапануем вам убачыць адзін з лепшых пляжаў свету, піша fototelegraf.ru.

Першы радок у рэйтынгу самых маляўнічых пляжаў у свеце займае Анс Сурса д'Аржан. Гэты райскі куток з французскай назвай знаходзіцца на выспе Ла-Дзіг, якая ўваходзіць у склад Сейшэльскіх выспаў.

Спалучэнне прыгожага беласнежнага пяску, велізарных каменных валуноў і зялёных пальмаў стварае неверагодны пейзаж. Вада тут заўсёды цёплая, а вялікіх хваль ніколі не бывае, паколькі пляж абаронены каралавым рыфам.

Афіцыйна наведванне пляжу бясплатнае, але каб на яго патрапіць, трэба прайсці праз парк Юніён-Істэйт, уваход у які каштуе 100 рупій, гэта нешта каля 6 еўра.

Апошнія навіны