BE RU EN

БАТЭ папрасіў прабачэння перад «Шахцёрам» за расізм заўзятараў

  • 22.10.2014, 16:13

БАТЭ прынёс прабачэнні данецкаму «Шахцёру» і асабіста нападніку гэтай каманды Луісу Адрыяна.

Прычынай сталі праявы расізму падчас учорашняга паядынку каманд у рамках 3-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе АФН.

«Для нас тое, што адбылося, стала непрыемным сюрпрызам, за які сорамна перад нашымі сябрамі з Данецка. Мы не падзяляем пазіцыі асобных нашых «заўзятараў». Наадварот, наш клуб уважае ўсякія праявы расізму за недапушчальныя і заклікае гледачоў паважаць усіх удзельнікаў спаборніцтваў» - гаворыцца ў заяве.

Матч завяршыўся перамогай Шахцёра з лікам 7: 0. Пры гэтым, 5 галоў у гэтым матчы забіў бразілец Луіс Адрыяна. На 85 хвіліне матчу суддзя быў вымушаны на 3 хвіліны спыніць гульню праз расісцкія абразы беларускіх заўзятараў у адрас Адрыяна.

«Хацелася б адзначыць, што робім гэтую заяву не таму, што клубу пагражаюць санкцыі з боку УЕФА, а таму, што шчыра ўважаем падобныя паводзіны за дзікунства і ідыятызм. Спадзяемся, надалей на «Барысаў-Арэне» падобнае не паўторыцца», - гаворыцца ў заяве БАТЭ.

Фота: AP/Сяргей Грыц

Апошнія навіны