BE RU EN

Анатоль Капскі: На поле не было каманды

  • 22.10.2014, 12:55

Кожны футбаліст БАТЭ гуляў сам за сябе.

Прэзідэнт барысаўскага клуба Анатоль Капскі ў інтэрв'ю «Прессболу» даў ацэнку ганебнай паразе ад данецкага «Шахцёра» (0:7) у паядынку групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

- 0:7 або 0:6 - вялікай розніцы няма, - заявіў ён. - Тут больш не лічбы турбуюць. На жаль, на поле не было каманды. Былі нейкія асобныя людзі, кожны з якіх гуляў сам за сябе. Тое ж самае было і ў «Порту», дзе нам забівалі ў контратаках, якія можна было зрываць - у тым ліку тактычнымі фоламі. Я думаю, што сёння многія рабілі на поле зусім не тое, пра што іх прасілі. Мы абсалютна не збіраліся спаборнічаць з «Шахцёрам» у адкрытым футболе. А атрымалася менавіта так. Наколькі памятаю, першыя чатыры галы былі з контратак.

Апошнія навіны