BE RU EN

Беларусь будзе купляць расейскі газ у 2015 годзе за $165

  • 22.10.2014, 12:05

Кошт расейскага газу для Беларусі ў 2015 годзе не будзе моцна адрознівацца ад сёняшняга.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік афіцыйнага Менска ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Сёлета кошт расейскага газу для Беларусі складае блізу $165 за 1 тыс куб м. «Кошт не будзе моцна адрознівацца ад 2014 года. Прыкладна такі ж будзе і ў 2015-м», - сказаў Сяргей Румас.

З ягоных слоў, Беларусь і Расея паралельна прасоўваюцца да роўнадаходных коштаў на газ. «Мы рухаемся разам з Расейскай Федэрацыяй. То бок усё залежыць ад таго, наколькі Расея будзе рухацца да роўнадаходных коштаў» - растлумачыў Сяргей Румас.

Апошнія навіны