BE RU EN

Кэры і Мэркель на сустрэчы ў Берліне абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

  • 22.10.2014, 11:51

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры сустрэнецца з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Берліне.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Прыезд кіраўніка амерыканскага замежнапалітычнага ведамства звязаны з святкаваннем у наступным месяцы 25-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны.

Кэры прыбыў у Нямеччыну 21 кастрычніка і ўжо правёў начную сустрэчу са сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Бакі абмеркавалі барацьбу з баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сірыі, канфлікт на ўсходзе Украіны, распаўсюджванне віруса Эбола і ход ядзерных перамоваў з Іранам.

Нагадаем, РБ ААН збярэцца на пасяджэнне што да Украіны 24 кастрычніка. Чакаецца, што на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца апошні даклад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.

Апошнія навіны