BE RU EN

У цэнтры Менска загарэўся Peugeot

  • 22.10.2014, 11:36

Чарговае ўзгаранне аўтамабіля адбылося ўчора на вуліцы Аранскай, каля былога Чэрвеньскага рынку.

Як паведамляецца ў зводцы МНС, папярэдняй прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Паводле паведамленняў відавочцаў, агонь з'явіўся блізу 17:20 пад капотам Peugeot 307 Сваімі сіламі ўзгаранне патушыць ўладальніку не ўдалося. Былі выкліканыя супрацоўнікі МНС, якія ў 17:38 ліквідавалі пажар. У выніку здарэння ў аўтамабіля моцна пашкоджаны маторны адсек, салон, лакафарбавае пакрыццё. Сам кіроўца не пацярпеў.

На onliner.by raut84horse быў відавочцам здарэння і размясціў фатаграфіі з месца падзей.

Апошнія навіны