BE RU EN

Грыбаўскайтэ: Літва зможа абысціся без расейскага газу

  • 22.10.2014, 11:20

Літва зможа абысціся без расейскага газу пасля таго, як пачне працаваць тэрмінал звадкаванага газу.

Пра гэта заявіла прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю агенцтву Reuters.

З ейных слоў, з дапамогай тэрмінала ў Клайпедскім порце Літва зможа не толькі задаволіць свае патрэбы ў газе, але і пастаўляць звадкаваны газ у суседнія краіны - Латвію і Эстонію, паведамляе РІА «Навіны».

«Мы не будзем залежаць ад паставак «Газпрама». У выпадку перабояў у пастаўках наш тэрмінал зможа задаволіць блізу 90% патрэбаў трох балтыйскіх дзяржаў у газе», - сказала Грыбаўскайтэ.

Тэрмін дзеяння дагавора Літвы з «Газпрамам» заканчваецца ў канцы 2015 года. Са слоў Грыбаўскайтэ, пагадненне падоўжаць, толькі калі расейская кампанія выканае шэраг умоў.

Адкрыццё тэрмінала звадкаванага газу ў Літве прызначанае сёлета на 27 кастрычніка.

Апошнія навіны