BE RU EN

Трагедыя ва Унукава: кіроўца снегаўборачнай машыны распавёў аб сутыкненні

  • 22.10.2014, 10:41

Кіроўца снегаўборачнай машыны заявіў, што праз дрэнную бачнасць не заўважыў, як выехаў на ўзлётную паласу.

Кіроўца снегаўборачнай машыны заявіў, што сам не заўважыў, як выехаў на траекторыю разгону самалёта з кіраўніком Total. Пра гэта ён распавёў падчас допыту, паведамляе Першы канал.

«Калі я страціў арыенцір, сам не заўважыў, калі я выехаў на ўзлётную паласу, то ёсць будзем лічыць, што выехаў... Самалёт ішоў на ўзлёт, я яго практычна не бачыў і не чуў, таму што тэхніка працуе, і няма ні ліхтароў, нічога... Атрымаўся ўдар», - распавёў кіроўца.

20 кастрычніка прыватны лёгкаматорны лайнер Dassault Falcon 50 разбіўся ў аэрапорце Унукава пры ўзлёце. Бізнэс-джэт сутыкнуўся са снегаўборачным камбайнам і цалкам згарэў, загінулі чатыры чалавекі, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку прэзідэнт Total Крыстафа дэ Маржэры.

Спачатку эксперты вылучылі тры версіі здарэння - Фалькон 50 разбіўся праз ўмоыв надвор'я, адмова тэхнікі або з прычыны чалавечага фактару.

Пазней следства заявіла, што галоўнай прычынай катастрофы ва Унукава ўважаюць памылку дыспетчараў і кіроўцы камбайна. Кіроўца снегаўборачнай машыны быў п'яны, заявіў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін. Сам кіроўца заявіў, што быў цвярозы і не прызнаў сваю віну ў тым, што здарылася.

Фота: Reuters

Апошнія навіны