BE RU EN

На вечары памяці Веранікі Чаркасавай гралі легенды беларускага року

  • 22.10.2014, 10:22

Сваякі, калегі і музыкі сабраліся вечарам 21 кастрычніка ў галерэі «Ў», каб ушанаваць памяць забітай 10 гадоў таму журналісткі.

Вядучай вечара выступіла стрыечная сястра Веранікі Чаркасавай, рэдактар сайта «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Вольга Бабак, піша «Салiдарнасць».

Вольга Бабак зачытвала ўрыўкі з перавыданага зборніка лепшых артыкулаў, нарысаў і эсэ Веранікі Чаркасавай «Чырвоным па беламу». Героі матэрыялаў журналісткі - музыканты Аляксандр Памідораў, Аляксандр Кулінковіч, Лявон Вольскі - сыгралі канцэрт для блізкіх і калегаў Веранікі Чаркасавай.

Апошнія навіны