BE RU EN

Мірча Лучэску: Адбылася добрая і відовішчная гульня

  • 22.10.2014, 10:07

Галоўны трэнер «Шахцёра» Мірча Лучэску падвёў вынікі матча 3-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з БАТЭ (7:0).

«У першую чаргу мы рады тром балам. Выдалася добрая і відовішчная гульня з багаццем галоў. Задаволены, што нам удалося скарыстацца сваёй перавагай. Прааналізавалі гульню БАТЭ з «Атлетыкам». Здалося, што іспанцы недастаткова добра вывучылі барысаўчан. За тое і паплаціліся. У нас сёння ўсе контратакі былі вострымі - мы іх выдатна рэалізавалі. Перамога, натуральна, заканамерная. Думаю, у наступнай гульні БАТЭ паўстане перад намі зусім іншым», - цытуе яго «Прессбол».

Фота: AP/Sergei Grits

Апошнія навіны