BE RU EN

Сямашка разлічвае дамовіцца з «Уралкаліем»

  • 22.10.2014, 9:59

«Уралкалій» і «Беларуськалій» рана ці позна вернуцца да тэмы аднаўлення супрацоўніцтва, мяркуе віцэ-прэм'ер.

Пра гэта Уладзімір Сямашка заявіў «Інтэрфаксу».

«Я прапаноўваў у свой час развіваць сумесную кампанію, была такая ідэя стварыць «Саюзкалій». Я думаю, пакуль не час вяртацца да гэтай ідэі, трэба вытрымаць пэўны час, але я думаю, што рана ці позна мы вернемся да гэтай тэмы, да аднаўлення супрацоўніцтва», - сказаў ён.

У сярэдзіне верасня гендырэктар «Уралкалія» Зміцер Осіпаў казаў, што кампанія пакуль не плануе аднаўляць партнёрства з Беларуссю ў продажы калійных угнаенняў. Ён заяўляў, што ніякіх перамоваў з красавіка ў гэтым пытанні з беларускім бокам не было, цяпер іх таксама няма і новых сустрэч не запланавана.

Апошнія навіны