BE RU EN

Румас даў грошай на 25 БелАЗаў

  • 22.10.2014, 9:41

Банк развіцця вылучыў крэдыт на экспарт чарговай партыі тэхнікі БелАЗа.

Крэдытная лінія сумаю 710 млн расейскіх рублёў выдадзеная тэрмінам на 16 месяцаў паводле стаўцы роўнай 2/3 стаўкі рэфінансавання ЦБ РФ (на дзень падпісання дамовы стаўка паводле крэдыта склала 5,5% гадавых) пад страхавое пакрыццё БРУПЭІС «Белэксімгарант», піша БелаПАН.

Крэдыт дадзены для разлікаў з ААТ «БелАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» за 25 кар'ерных самазвалаў «БелАЗ», пастаўленых у Расею.

У банку нагадалі, што ў гэтым годзе гэта ўжо трэцяя ўгода на набыццё беларускай спецтэхнікі паміж ЗАТ «Гандлёвы дом «БелАЗ» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь»: у траўні і ліпені гэтага года ўжо былі заключаны аналагічныя дагаворы на набыццё 16 і 14 адзінак тэхнікі.

Банк развіцця з'яўляецца таксама банкам-агентам беларускага ўрада ў абслугоўванні і пагашэнні замежных дзяржаўных запазычанасцяў і замежных запазычанасцяў, прыцягнутых пад гарантыі ўрада, якія даюцца для фінансавання праектаў, уключаных у дзяржпраграмы. Цяпер фінансаванне дзяржпраграм ажыццяўляецца ў асноўным дзяржбанкамі ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Беларускія ўлады прынялі пастанову аб стварэнні Банка развіцця ў рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду, які адзначае, што крэдытаванне дзяржпраграм стала крыніцай хранічных праблем дзяржбанкаў з ліквіднасцю, што прыводзіць да неабходнасці іх рэкапіталізацыі, разам з сістэмнай эмісійнай падтрымкай для дзейнасці з боку НББ.

Апошнія навіны