BE RU EN

Непрацоўны жыхар Вілейскага раёна купіў кватэру і аўтамабіль

  • 21.10.2014, 21:37

Падаткавікі выявілі грамадзяніна, выдаткі якога на 360 мільёнаў рублёў перавысілі ягоныя даходы.

У поле зроку мужчына патрапіў пасля таго, як купіў кватэру і аўтамабіль. Цягам некалькіх гадоў ён не меў афіцыйных крыніц даходу і не змог патлумачыць супрацоўнікам падатковай інспекцыі, адкуль узяліся грошы на куплю дарагой маёмасці, піша БелТА.

Паводле вынікаў праверкі дэкларацыі аб даходах і маёмасці высветлілася, што жыхар Вілейскага раёна выдаткаваў на 360 млн. рублёў больш, чым афіцыйна атрымаў. Прад'яўлены для выплаты падаходны падатак у суме 43,2 млн. мужчына ўжо заплаціў у бюджэт.

Апошнія навіны