BE RU EN

Праз падазрэнне ў замаху на паплечніка Яцанюка затрымалі ўраджэнца РФ

  • 21.10.2014, 19:40

СБУ затрымала ўраджэнца Расеі праз падазрэнне ў замаху на кандыдата ў народныя дэпутаты Уладзіміра Барысенку.

Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце «Народнага фронту.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк лічыць замах на жыццё Барысенкі звязаным выключна з палітычнай дзейнасцю. Ён паведаміў, што 20 кастрычніка сустракаўся з Уладзімірам Барысенкам у аэрапорце "Барыспаль" перад адлётам у Львоў.

"Мы рассталіся з ім за паўгадзіны перад тым, як на яго рабілі замах", - заявіў Яцанюк журналістам у Львове ў аўторак, 21 кастрычніка.

Апошнія навіны