BE RU EN

Студэнты пратэстуюць супраць «прымусоўкі»

  • 21.10.2014, 19:25

У Магілёве студэнты адмаўляюцца ўступаць у БРСМ, нягледзячы на пагрозы «дэпутата».

Паводле слоў дырэктара філіяла «Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» Мікалая Алданава, тыя, хто не папоўніць шэрагі праўладнай арганізацыі, могуць сутыкнуцца з праблемамі са здачай экзаменаў і залікаў. Пра гэта паведамляюць студэнты навучальнай установы. Паводле іхніх слоў, нават нягледзячы на пагрозы дырэктара філіяла, напісалі заявы на ўступленне ў БРСМ не больш за 20 чалавек з амаль 120, піша ПЦ «Вясна».

Раней Мікалай Алданаў паведаміў студэнтам, што, каб пазбегнуць падобнай сітуацыі, якая адбываецца ва ўкраінскім Данбасе, усім неабходна ўступаць у БРСМ.

Трэба адзначыць, што Мікалай Алданаў таксама з'яўляецца «дэпутатам» Магілёўскага абласнога «савета дэпутатаў».

Апошнія навіны