BE RU EN

Парашэнка і Пуцін абмеркавалі рэжым «спынення агню»

  • 21.10.2014, 18:39

Прэзідэнты падкрэсліваюць неабходнасць "забеспячэння рэжыму поўнага спынення агню і артылерыйскай цішыні ў зоне АТА ва Украіне".

Пра гэта яны заявілі падчас сённяшняй тэлефоннай размовы.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе прэзідэнта Украіны, у сувязі з энергетычнымі кансультацыямі ў Брусэлі Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Сёння таксама запланаваны энергетычныя кансультацыі прэзідэнта Украіны з прэзідэнтам Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэлем Барозу.

"Прэзідэнт Украіны і прэзідэнт Расеі падкрэслілі неабходнасць забеспячэння рэжыму поўнага спынення агню і артылерыйскай цішыні", - сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны