BE RU EN

Парашэнка: Дасягнутая дамоўленасць аб «рэжыме цішыні» ў Данбасе

  • 21.10.2014, 17:11

Прэзідэнт Украіны анансаваў чарговую спробу абвясціць «рэжым цішыні» ў Данбасе.

Пётр Парашэнка заявіў, што дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая сёння, 21 кастрычніка, піша «Карэспандэнт».

«Сёння будзе чарговая дамоўленасць аб спробе аб'явіць артылерыйскую цішыню. Паглядзім, як гэта будзе адбывацца. Дамоўленасці, дасягнутыя ў Мілане, даюць падставы для вельмі-вельмі стрыманага аптымізму», - сказаў ён у аўторак у Днепрапятроўску падчас наведвання канструктарскага бюро «Паўднёвае».

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што зона антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) скарочаная на дзве траціны і тэрыторыя, падкантрольная баевікам, не павялічваецца дзякуючы намаганням украінскіх сілавікоў.

Фота: AP/Sergei Grits

Апошнія навіны