BE RU EN

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы едзе ў Менск?

  • 21.10.2014, 17:00

Беларусь з візітам наведае намеснік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі.

Візіт адбудзецца на гэтым тыдні. Томаш Арлоўскі (на фота), які адказвае за ўсходнюю палітыку польскага замежнпалітычнага ведамства, сустрэнецца, у тым ліку і з апазіцыйнымі палітыкамі. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Наколькі я разумею, гэта будзе яго азнаямленчы візіт на новай пасадзе. Плануюцца яго сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці», - сказаў Лябедзька.

Томаш Арлоўскі быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Польшчы 1 верасня, да гэтага з'яўляўся амбасадарам Польшчы ў Францыі і Манака.

Апошнія навіны