BE RU EN

Алесь Краўцэвіч: Чмыр - гэта беларускі цітушка

  • 21.10.2014, 16:27

«Чмур» - гэта не чалавек, «чмур» - гэта з'ява. Ягоная сутнасць - агрэсіўная нянавісць да беларускасці і беларускай мовы, прынамсі.

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч ахарактарызаваў заяву беларускага музыкі Філіпа Чмыра (на фота), піша «Наша Ніва».

«Тыпалагічная характарыстыка чмура:

- Чмур неадукаваны (пісаць без памылак не ўмее, гісторыі не ведае);

- Чмур не адчувае сябе часткай народа, сярод якога пражывае (вы не ўбачыце яго на магілах продкаў - іх няма);

- Чмур з прычыны няведання гісторыі і недахопу інтэлекту не здагадваецца, што ён тыповы прадукт навязанай асіміляцыі («не люблю ўсё, што мне навязваюць»);

- Чмур мае вялікія амбіцыі, вяршыня якіх - грошы (калі б не БелМова, можна было «закасіць бабло» - усе б гучала інакш);

Увогуле, чмур - чалавек, які мае простыя чалавечыя жаданні - грошай і славы. У першым мы яму наўрад ці дапаможам, а вось праславіць - рэальна. Як цітушку ва Украіне», - напісаў Краўцэвіч.

Нагадаем, лідар гурту Drum Ecstasy Філіп Чмыр апублікаваў у сваім блогу паведамленне «Я ненавіджу беларускую мову, як усё, што мне навязваюць». Пасля распачатага рэзанансу ў беларускім інтэрнэце музыка выдаліў запіс.

Фота: budzma.org

Апошнія навіны