BE RU EN

На матч БАТЭ - «Шахцёр» раскупілі амаль усе квіткі

  • 21.10.2014, 15:13

На матчы трэцяга тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Шахцёрам», які адбудзецца ў Барысаве, чакаецца аншлаг.

Напярэдадні прадстаўнікі беларускага клуба паведамілі, што ў касах засталося блізу 800 квіткоў, піша championat.com.

Гэта частка квіткоў, так званая квота УЕФА, якая апынулася незапатрабаванай чыноўнікамі і афіцыйнымі партнёрамі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе «Тэрыкон». Чакаецца, што ўжо сёння ўсе квіткі, якія паступілі ў продаж, будуць выкупленыя. Адзначым, што «Барысаў-Арэна» месціць 13126 чалавек.

Матч БАТЭ - «Шахцёр» адбудзецца 21 кастрычніка ў Барысаве а 21.45. Прамая трансляцыя на канале «Беларусь 2».

Апошнія навіны