BE RU EN

Пацыенты, што ўцяклі з «Навінак» затрыманыя ва Уруччы

  • 21.10.2014, 11:39

У Менску ў мікрараёне Уручча паводле прыкметаў сёння былі затрыманыя трое маладых людзей, якія ўцяклі ў ноч на 20 кастрычніка з «Навінак».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Інфармацыя пра магчымае месцазнаходжанне ўцекачоў ў праваахоўныя органы паступіла ад мясцовай жыхаркі, якая напярэдадні ўбачыла інфармацыю аб іх вышуку ў СМІ.

Дарэчы, усе трое былі асуджаныя да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Двое з затрыманых - ураджэнцы Берасцейскай вобласці, адзін - мянчук.

Апошнія навіны