BE RU EN

БАТЭ - «Шахцёр»: прагноз букмекераў

  • 21.10.2014, 11:06

Букмекеры назвалі фаварытам матчу групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Шахцёр».

Яны мяркуюць, што больш шанцаў на перамогу ў «гарнякоў».

Так, кампанія William Hill дае на перамогу «Шахцёра» каэфіцыент 2,0. На нічыю - 3,2, а на перамогу гаспадароў - 4,0. У Bwin на перамогу каманды Лучэску каэфіцыент такі ж - 2,0. Нічыя каціруецца з каэфіцыентам 3,4, а перамога беларусаў - 3,6, піша obozrevatel.com.

Нагадаем, матч БАТЭ - «Шахцёр» адбудзецца сёння ў Барысаве. Пачатак а 21:45.

Фота: Reuters

Апошнія навіны