BE RU EN

Арабскія дзяржавы плануюць увесці свой аналаг шэнгенскай візы

  • 21.10.2014, 10:21

Новая візавая сістэма будзе разлічана толькі на падарожнікаў.

Дзяржавы, якія ўваходзяць у Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва (ССАДПЗ), разглядаюць магчымасць увядзення адзінай візы, паводле аналогіі з еўрапейскай Шэнгенскай зонай, паведамляе выданне Emirates 24/7 са спасылкай на ўлады Кувейта.

Мяркуецца, што дзеянне новага візавага пагаднення распаўсюдзіцца на ААЭ, Саудаўскую Аравію, Кувейт, Бахрэйн, Катар і Аман. Віза будзе даваць права свабодна перамяшчацца па тэрыторыі дзяржаў цягам тэрміну, названага ў дакуменце, піша «Інтэрфакс».

Як паведамляе арабскае выданне, візу змогуць атрымаць грамадзяне 35 замежных дзяржаў. Новая візавая сістэма будзе разлічана толькі на падарожнікаў, уладкавацца на працу паводле новай візы ў краінах ССАДПЗ будзе нельга.

Распрацоўшчыкі новага візавага пагаднення мяркуюць, што яно дазволіць павялічыць турыстычны паток у краіны ССАДПЗ.

Колькі спатрэбіцца часу для пераходу да новай візавай сістэмы, пакуль невядома. Меркавалася, што сістэму запусцяць ужо ў наступным годзе, аднак кувейцкія ўлады заяўляюць, што спатрэбіцца больш часу.

Фота: Flickr/Mahmood Al-Yousif

Апошнія навіны