BE RU EN

Рада бяспекі ААН правядзе сустрэчу па Украіне

  • 21.10.2014, 9:56

«На 24 кастрычніка запланаваная сустрэча Рады Бяспекі па Украіне. Хутчэй за ўсё, яна будзе адкрытай», - заявіў прэс-сакратар прадстаўніцтва РФ у РБ ААН Аляксей Зайцаў, паведамляе ТАСС.

Сустрэча РБ ААН скліканая на запыт Вялікабрытаніі, паведаміла прэс-аташэ пастаяннага прадстаўніцтва краіны пры сусветнай арганізацыі Ёна Томас. Паводле яе слоў, сустрэча будзе адкрытай і запланавана на раніцу пятніцы (паводле кіеўскага часу - вечар таго ж дня).

Чакаецца, што падчас пасяджэння будзе абмяркоўвацца апошні даклад Упраўлення вярхоўнага камісара ААН правоў чалавека, пададзены 8 кастрычніка. Нагадаем, у дакладзе гаварылася, што з сярэдзіны красавіка да 6 кастрычніка блізу 3 660 чалавек былі забітыя і 8756 параненыя на ўсходзе Украіны, а з моманту спынення агню, з 6 верасня да 6 кастрычніка, загінуў 331 чалавек.

Апошнія навіны