BE RU EN

У жыхара Бабруйска канфіскавалі псіхатропныя грыбы

  • 21.10.2014, 9:53

Крымінальная справа паводле факту захоўвання наркатычнага сродку распачатая ў дачыненні да 23-гадовага бабруйчаніна.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Малады чалавек быў затрыманы паблізу дома на завулку Затонаму ў Бабруйску. Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў яго і канфіскавалі 0,314 г пладовых целаў грыбоў. Паводле дадзеных наркакантролю УУС, 0,1 г пладовых целаў грыбоў ужо ўважаецца буйной вагой. Названыя грыбы ўтрымліваюць у сваім складзе псілацыбін - асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва расліннага паходжання.

Супрацоўнікі міліцыі цяпер праводзяць аператыўныя мерапрыемствы па высвятленню месца набыцця альбо збору псіхатропных грыбоў.

Апошнія навіны