BE RU EN

Чмыр: Запіс пра мову стаў здабыткам неакрэплых розумаў

  • 21.10.2014, 9:12

Музыка з Drum Ecstasy выдаліў запіс аб сваёй нянавісці да беларускай мовы.

Пра гэта Філіп Чмыр напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Сябры, я вымушаны выдаліць запіс пра нянавісць да мовы, якую мне навязваюць, ў сувязі з тым, што незнаёмыя мне людзі сталі гэты запіс распаўсюджваць, ён быў адрасаваны сябрам для распачынання дастаткова жорсткай дыскусіі, але ўсё ж у абмежаваным коле знаёмых мне людзей. Дзякуючы жоўтай прэсе ён стаў здабыткам неакрэплых розумаў. І я ўжо атрымліваю пагрозы і абразы праз тэлефон і ў пошту», - паведаміў ён.

Учора Філіп Чмыр апублікаваў у сваім блогу паведамленне «Я ненавіджу беларускую мову, як усё што мне навязваюць», пасля чаго беларускі «Фэйсбук» выбухнуў каментарамі і жартамі.

Апошнія навіны