BE RU EN

Вячаслаў Глеб: Чаму Кандрацьеў не жадае абмяркоўваць адсутнасць брата?

  • 21.10.2014, 9:07

Брат Аляксандра Глеба назваў «ахінеяй» чуткі аб парушэнні ім спартыўнага рэжыму.

Пра гэта нападнік жодзінскага «Тарпеда» Вячаслаў Глеб заявіў у інтэрв'ю «Прессболу».

«Усё гэта жаўтуха, ёй нельга верыць, - заявіў ён. - Нейкая ахінея! Калі гэта праўда, хай у зборнай пра гэта скажуць публічна. Той жа Кандрацьеў ці яшчэ хто-небудзь. Чаму ён кажа, што не хоча гэта абмяркоўваць?! А потым пачынаецца: Саша там нешта парушаў. Поўная лухта! Саша - прафесіянал чыстай вады. Калі прыязджаў у зборную, заўсёды, да прыкладу, начаваў на базе.

Калі трэнерскі штаб усіх адпускаў, футбалісты ехалі дадому, брат мог дазволіць са мной і маёй жонкай пасядзець у рэстаране. Але такога гульца не выклікаць - гэта ведаеце што! Ды ён у любым стане лепшы. Хоць практычна не п'е.

Шчыра кажу, брат адзін з самых непітушчых ў зборнай. Няма прыстойных слоў, карацей, толькі мацюкальныя. Брат казаў, калі будзе ў складзе нацыянальнай каманды, запатрабуе тлумачэнняў. Проста хоча спытаць, чаму. Але ў любым выпадку тлумачэння гэтаму проста няма»

Нагадаем, паводле неафіцыйных звестак, праз «парушэнні спартовага рэжыму» Аляксандр Глеб не быў прыцягнуты да нядаўніх адборачных матчаў Еўра-2016 з Украінай і Македоніяй.

Апошнія навіны