BE RU EN

Мядзведзеў ляціць у Менск

  • 21.10.2014, 9:04

Пасяджэнне Савета міністраў «саюзнай дзяржавы» пройдзе сёння ў Менску.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць асноўныя параметры праекта бюджэту «саюзнай дзяржавы» на 2015 год і праект прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця на сярэднетэрміновую перспектыву. Будуць разгледжаны індыкатыўныя балансы паліўна-энэргетычных рэсурсаў на 2014-2015 гады, паведамляе БелТА.

У эканамічным блоку парадку дня таксама пытанні пра прагнозныя балансы попыту і прапановы ў найважнейшых відах прадукцыі «саюзнай дзяржавы» на 2014 год, аб правядзенні адзінай структурнай прамысловай палітыкі, аб выкананні плана мерапрыемстваў у фармаванні і функцыянаванні аб'яднанай транспартнай сістэмы «саюзнай дзяржавы» на 2013 2015 гады. Акрамя таго, будуць падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў 2013 годзе і першым паўгоддзі 2014 года.

Падчас пасяджэння будзе абмяркоўвацца таксама ход выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» на 2014-2015 гады, праект плана мерапрыемстваў на 2015 год у рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага развіцця на 2011-2015 гады.

Апошнія навіны