BE RU EN

У ЗША арыштаваны вядомы расейскі хакеіст

  • 20.10.2014, 18:01

Вядомы расейскі хакеіст Вячаслаў Войнаў сёння ўзяты пад варту ў ЗША.

Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, яму выставілі абвінавачванне ў хатнім гвалце, перадае НТВ.

Вячаславу Войнаву 24 гады, нарадзіўся ў Чалябінску і з'яўляецца выхаванцам мясцовага «Трактара». Цяпер расеец абараняе колеры клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Лос-Анджэлес Кінгз», выступаючы на пазіцыі абаронцы.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны