BE RU EN

У Менску журналістаў затрымалі за інтэрв'ю на беларускай мове

  • 20.10.2014, 16:00

Журналісты Алесь Любянчук і Марыя Арцыбашава бралі інтэрв'ю ў палітыка Уладзіміра Някляева і былі затрыманыя міліцыяй.

Як распавялі charter97.org у прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», цікавасць міліцыянтаў, якія проста праходзілі міма, выклікала беларуская мова героя сюжэту.

- А 14-й гадзіне на вуліцы Мележа ў Менску мы запісвалі размову з палітыкам Уладзімірам Някляевым на розныя грамадска-палітычныя тэмы. У нейкі момант побач праходзіў супрацоўнік міліцыі, які наважыў «праявіць пільнасць» і стаў правяраць дакументы ў прысутных, - кажа Алесь Любянчук.

Пасля гэтага журналістаў і палітыка даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна. Са слоў Любенчука, там у журналістаў праверылі асобы праз міліцэйскую кампутарную базу і спрабавалі праглядзець зняты відэаматэрыял.

Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання журналістаў і палітыка вызвалілі без складання якіх-небудзь дакументаў і канфіскацыяў.

Апошнія навіны