BE RU EN

Страшнае забойства сям'і ў Жлобіне

  • 20.10.2014, 15:20

У забойстве сям'і ў Жлобіне падазраюцца малодшы сын і нявестка (жонка старэйшага сына).

Пра гэта charter97.org паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

"Падазраванымі ў забойстве сям'і ў Жлобіне (маці, бацька, старэйшы сын) з'яўляюцца малодшы сын і жонка (жонка старэйшага сына). Абодва - 1992 нараджэння", - адзначылі там.

Сям'я - шлюбная пара (мужчына 1961 года нараджэння і жанчына 1965 нараджэння), а таксама іх старэйшы сын 1984 года нараджэння - былі забітыя ў сваім доме, пасля чаго вывезеныя ў лясны масіў і спаленыя ў аўтамабілі. Дзякуючы зладжаным дзеянням следчых і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку на працягу сутак былі знойдзеныя падазраваныя ў забойстве. Імі апынуліся блізкія сваякі загінулых.

Апошнія навіны