BE RU EN

Скасаваныя рэйсы Lufthansa з Менска

  • 20.10.2014, 12:29

Рэйсы нямецкай кампаніі скасаваныя праз забастоўку пілотаў.

Пра гэта паведамілі ў сэрвісным цэнтры Lufthansa ў беларускай сталіцы, паведамляе БелаПАН.

«Паколькі аб'яўленая забастоўка, рэйсы сёння выконвацца не будуць. Калі патрабаванні страйкоўцаў будуць выкананыя сёння, то заўтрашнія рэйсы адбудуцца», - сказалі ў кампаніі.

Згодна з раскладам, 20 кастрычніка павінны былі адбыцца рэйсы Менск - Франкфурт-на-Майне а 13.40 і Франкфурт-на-Майне - Менск а 20.40.

Лётчыкі авіякампаніі Lufthansa абвясцілі чарговую двухдзённую забастоўку 20 і 21 кастрычніка. Авіяперавозчык плануе скасаваць 1.450 рэйсаў, паведамляе Deustche Welle, спасылаючыся на прафсаюз пілотаў Cockpit. Па ўсёй Нямеччыне скасоўваюцца пасажырскія рэйсы авіялайнераў мадэляў Airbus А320, Boeing 737 і Embraer. Прафсаюз заклікаў пілотаў прыпыніць працу на 35 гадзін - з 13.00 панядзелка да 23.59 аўторка. Кампанія Lufthansa настойвае на тым, каб лётчыкі на некалькі гадоў пазней выходзілі на пенсію, а прафсаюз спрабуе гэтага не дапусціць. Кампрамісныя прапановы прафсаюза авіякампанію не задавальняюць. З красавіка 2014 пілоты найбуйнейшай у Еўропе авіякампаніі правялі ўжо сем забастовак.

Апошнія навіны