BE RU EN

Мэркель уступіла з Пуціным у сварку праз Украіну

  • 20.10.2014, 11:37

Пуцін заявіў, што анэксія Крыма была законнай, а Мэркель запярэчыла яму перад іншымі кіраўнікамі дзяржаў.

У пятніцу канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель уступіла ў сварку праз Украіну з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у прысутнасці іншых сусветных лідэраў, у той час як самыя напружаныя дыпламатычныя намаганні за некалькі месяцаў, накіраваныя на дээскалацыю ў гэтым рэгіёне, завяршыліся з мінімальнымі прыкметамі прагрэсу, піша The Wall Street Journal.

«У гэтым пытанні я не бачу наогул ніякага прарыву», - заявіла Мэркель на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, маючы на ўвазе разыходжанні ў выкананні ўмоў перамір'я і плана ўрэгулявання ва Украіне.

«Пуцін заявіў, што анэксія Крыма была законнай, а Мэркель запярэчыла яму перад іншымі кіраўнікамі дзяржаў, заявіў адзін высокапастаўлены чыноўнік ЕЗ. Іншы чыноўнік пацвердзіў, што паміж імі меў месца абмен рэзкімі рэплікамі», - гаворыцца ў артыкуле.

Выданне нагадвае, што Пуцін спачатку сустрэўся з Мэркель у чацвер вечарам, а затым - у пятніцу раніцай, на сумесным пасяджэнні з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і кіраўнікамі Італіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЕЗ, што прайшоў за сняданкам. Пасля перамоваў за сняданкам афіцыйны прадстаўнік Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў іх складанымі, гаворыцца ў матэрыяле.

Паводле вынікаў сустрэчы з Пуціным Парашэнка заявіў, што яны дамовіліся пакласці ў аснову дзеянняў усіх бакоў пагаднення, падпісаныя ў мінулым месяцы, але адзначыў, што Пуцін браў на сябе такія ж абавязанні раней. «У іншых пытаннях, здаецца, было дасягнутае нейкае пагадненне, у тым ліку аб тым, каб АБСЕ актывізавала дзеянні ў Украіне па захаванню перамір'я і назіранню на мяжы, уключаючы прымяненне беспілотнікаў, першапачаткова прадстаўленых еўрапейскімі краінамі», - піша выданне.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: AP/Daniel Dal Zennaro

Апошнія навіны