BE RU EN

Менскае «Дынама» ў лідэрах паводле наведвальнасці ў КХЛ

  • 20.10.2014, 10:09

Менскае «Дынама» займае першае месца паводле наведвальнасці на хатніх матчах КХЛ.

У сярэднім, на кожны матч беларускай каманды прыходзяць паглядзець 14091 гледачоў, што складае 94 адсоткі ад умяшчальнасці «Менск-Арэны», піша by.tribuna.com.

Нагадаем, што ў сезоне 2013/2014 сярэдняя наведвальнасць хатніх матчаў знаходзілася на ўзроўні 10426 чалавек. Такім чынам, у гэтым сезоне гэты паказчык палепшыўся на 35 адсоткаў.

Апошнія навіны