BE RU EN

Расеец адбіўся ад мядзведзя сістэмным блокам кампутара

  • 20.10.2014, 10:00

Жыхар вёскі Навагорнае (Томская вобласць) пашкодзіў руку, спрабуючы адбіцца ад мядзведзя.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». У момант сустрэчы з драпежнікам ён шукаў металалом на сметніку на ўскраіне населенага пункта. Убачыўшы жывёлу, мужчына кінуў у яе сістэмны блок кампутара.

Раённы паляўніцтвазнавец Сяргей Ельнікаў распавёў, што мужчына ў выніку сустрэчы з мядзведзем не пацярпеў. Пасля інцыдэнту мясцовыя паляўнічыя зладзілі на сметніку засаду, але мядзведзь не вярнуўся.

Са слоў Ельнікава, актыўнасць мядзведзяў у раёне ідзе на спад, аднак сярод іх у гэтым годзе зафіксаваныя ўжо чатыры выпадкі канібалізму. Паляўніцтвазнавец адзначыў, што гэта адбываецца праз неўраджай кедравага арэха.

Апошнія навіны