BE RU EN

Прадпрымальнік з Віцебска прымае заказы на швэдры з «Пагоняй»

  • 20.10.2014, 9:28

Швэдар з нацыянальнай сімволікай будзе каштаваць 650 тысяч рублёў з папярэдняй аплатай.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Рамановіч, які раней анансаваў выпуск адзення.

«Швэдар з пагоняй. Падвоеная буйная вязка. Можа быць пад горла. Вязка пачнецца з наступнага тыдня», - паведаміў ён.

Для заказаў даецца адрас электроннай пошты vladi_r@tut.by. Пры замове швэдра, просяць абавязкова ўказваць рост, памер адзення, колер фону, мужчынская ці жаночая мадэль.

Швэдар з нацыянальнай сімволікай будзе каштаваць 650 тысяч рублёў з папярэдняй аплатай. Вытворцы абяцаюць дастаўку поштай у любую кропку.

Апошнія навіны