BE RU EN

Французскі выведвальны карабель вярнуўся ў Чорнае мора

  • 20.10.2014, 9:24

Карабель радыёэлектроннай разведкі ВМС Францыі «Дзюпюі дэ Лом» увайшоў у акваторыю Чорнага мора.

Пра гэта ў панядзелак 20 кастрычніка, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Галоўны штаб ВМФ Расеі.

Тыднем раней «Дюпюі дэ Лом» выйшаў з Чорнага мора пасля сваёй пятай разведвальнай місіі сёлета.

Французскае судна далучылася да двух амерыканскіх караблёў, якія знаходзяцца ў Чорным моры з 10 кастрычніка 2014 года. Гэта штабны карабель 6-га флоту ЗША «Маунт Уітні» і ракетны эсмінец «Коўл».

З тых часоў, як ва Украіне паўстаў крызіс, у Чорным моры практычна пастаянна прысутнічаюць караблі ВМС ЗША і іншых краін NATO.

Апошнія навіны