BE RU EN

Камандзір батальёна «Кіеўская Русь» падарваў сябе гранатай? (Відэа)

  • 2.10.2014, 18:33

Камандзір разведвальнай групы 11-га батальёна тэрытарыяльнай абароны «Кіеўская Русь» Ігар Багіраў загінуў у раёне Дэбальцава.

Інфармацыя атрыманая з уласных крыніц журналістаў у зоне антытэрарыстычнай аперацыі, перадае тэлеканал ТСН.

Багіраў, вядомы пад пазыўным Бала, падарваў сябе гранатай, каб не патрапіць у палон да баявікоў. Разам з Багіравым загінуў яшчэ адзін баец з разведгрупы таго ж батальёну. Двое іншых усё ж патрапілі ў палон.

Нагадаем, у канцы жніўня паведамлялася, што двое ўкраінскіх афіцэраў падарвалі сябе разам з расейскімі дэсантнікамі.

Паведамлялася таксама, што днямі пры абароне данецкага аэрапорта загінуў баец Аляксей Тышчык. Пасля весткі аб гэтым ягоная маці скончыла з сабой.

Апошнія навіны