BE RU EN

Латвія можа спыніць выдачу віду на права жыхарства грамадзянам Расеі

  • 2.10.2014, 15:34

Сейм Латвіі сёння падтрымаў прапанову аб часовым прыпыненні выдачы грамадзянам Расеі відаў на жыхарства ў абмен на інвестыцыі.

Прапанова перададзеная на разгляд профільных камісій. Ініцыятыва накіраваная на ліквідацыю пагроз для дзяржавы, адзначаюць у парламенце. Прапанова прадугледжвае прыпыненне выдачы відаў на жыхарства да ўрэгулявання крызісу ва Украіне, паведамляе «Радыё Свабода».

Ініцыятарам заканадаўчых зменаў выступіла нацыянальнае аб'яднанне «Усё для Латвіі! - Айчыне і свабодзе», якое ўваходзіць у кіруючую кааліцыю. Аўтары законапраекта паказалі, што асобы, якія атрымалі віды на жыхарства, маюць пэўны эканамічны ўплыў, а таксама маюць магчымасць уплываць на палітычныя і сацыяльныя працэсы ў Латвіі.

Згодна з іміграцыйнымі законамі Латвіі, від на жыхарства ў рэспубліцы можна атрымаць у абмен на куплю нерухомасці, кошт якой перавышае 250 тысяч еўра.

Апошнія навіны