BE RU EN

Асобу Джэка Трыбушыльніка паставілі пад сумнеў

  • 19.10.2014, 20:02

Генэтык Яры Лухелайнэн, які заявіў, што яму ўдалося ўстанавіць асобу серыйнага забойцы дапусціў памылку ў наменклатуры.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Independent.

Экспэрты ў сферы крыміналістыкі і аналізу ДНК, у тым ліку генетык Алек Джэфрыс, які распрацаваў тэхніку ДНК-дактыласкапіі, вывучылі разлікі Яры Лухелайнэна і прыйшлі да высновы, што пры выкарыстанні базы ДНК для выяўлення супадзенняў ён няправільна пазначыў адну з характарыстык макрамалекулы.

Паводле вынікаў экспертызы, праведзенай Лухелайнэнам, маньякам быў польскі імігрант Аарон Касмінскі - адзін з шасці асноўных падазраваных. Навуковец здолеў атрымаць патрэбны матэрыял ДНК у нашчадкаў Кэтрын Эдоус - адной з ахвяраў Джэка Трыбушыльніка. Затым Лухелайнэн параўнаў іх са звесткамі генетычнага аналізу арганічных плям на шаўковай шалі, выяўленай на месцы яе забойства.

Мянушка Джэк Трыбушыльнік была ўзятая з ліста, які трапіў у лонданскае агенцтва навінаў ад імя забойцы. Яму прыпісваюць прынамсі пяць забойстваў, учыненых у 1888-1891 гадах у лонданскім раёне Уайтчэпел. Ахвярамі серыйнага забойцы станавіліся мясцовыя прастытуткі. Паліцыі Лондана не ўдалося ўстанавіць сапраўднае імя маньяка, і ягоныя злачынства так і засталіся нераскрытымі.

Апошнія навіны